Ва ўстанове праведзены Адзіны дзень бяспекі. Разгледжаны пытанні пажарнай бяспекі, а таксама паказаны відэаматэрыалы па эвакуацыі пры пажары і аказанні першай дапамогі пацярпелым.
Работнікі ўстановы "РЛСНЦ" прынялі ўдзел у патрыятычным форуме "Калі мы адзіныя" прысвечанаму Дню народнага адзінства!
Дарагія работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Ад усёй душы віншую Вас са святам - Днём народнага адзінства.
Гэта дзяржаўнае свята хоць і з'яўляецца адным з самых маладых у беларускай гісторыі, але па сваёй значнасці стаіць у адным шэрагу са святымі для кожнага з нас Днём Перамогі і Днём Незалежнасці.
Дзень народнага адзінства сімвалізуе сілу і згуртаванасць беларускага народа, яго імкненне ў каб то ні стала жыць у міры і згодзе, быць разам, а не паасобку.
Наша адзінства не раз ратавала краіну ад спробаў яе расколу, нібы ветразь давала сілу караблю пад назвай Беларусь ісці наперад, нягледзячы на сустрэчны вецер.
Адзінства беларускага народа ярка выяўляецца і на прыкладзе лясной гаспадаркі. З пакалення ў пакаленне мы перадаем любоў да лясной справы, беражліва клапоцячыся аб прыродным здабытку краіны. У гэтыя няпростыя вераснёўскія дні, калі дзяржлесахова ці ледзь не штодня ліквідуе дзясятак лясных пажараў, як ніколі выразна выяўляецца наша лясное братэрства. Не лічачыся з асабістым часам, Вы, дарагія калегі, адпраўляецеся на дапамогу суседзям. І ў гэтым наша сіла: у адзінстве.
У гэты святочны дзень жадаю ўсім работнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, дабрабыту і дабра. Хай у нашых шэрагах заўсёды будзе мір і згода, а беларускі здабытак - лес - толькі прымнажае свой патэнцыял.
З Днём народнага адзінства!
17 верасня 2024 года ў РЛСНЦ адбыўся сход калектыву ў гонар Дня народнага адзінства. Намеснік дырэктара С.Б. Герфурт нагадаў супрацоўнікам аб зацвярджэнні свята ў 2021 годзе і аб гістарычным уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР у 1939-м.
У гэты знамянальны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і аптымізму, бадзёрага настрою і яркіх падзей, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!
Дарагія калегі! Паважаныя ветэраны!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!
Здаецца, толькі ўчора мы ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў галіны, выязджалі з падарункамі і віншаваннямі ў рэгіёны, як праляцеў год - і ў гэтыя дні мы ізноў азіраемся назад, задаючы сабе пытанне: "А якім жа быў для нас, лесаводаў, гэты год?"
Адназначна розным і няпростым. У чарговы раз нас выпрабоўвала на трываласць стыхія: спачатку - ураганнымі вятрамі, затым - агнём. Прама зараз адны нашы калегі працягваюць распрацоўваць бураломы, ужо рыхтуюць участкі пад лесааднаўленне, у той жа час іншыя - змагаюцца з агнём, працягваючы тушыць лясныя і тарфяныя пажары і знаходзячыся па некалькі дзён на балотах. Скажу прама: я як міністр адчуваю пачуццё гонару за галіну і яе людзей. У складаныя перыяды часу вы, дарагія калегі, даказваеце справай свой прафесіяналізм. І гэта каштуе куды больш за тысячу сказаных слоў.
Наша галіна здолела не толькі з годнасцю прыняць выклікі стыхіі, але і справіцца з санкцыйным ударам. Сёння па ўсіх вытворчых паказчыках мы перасягнулі папярэднія гады, устанавіўшы па асобных пазіцыях нават гістарычныя рэкорды! Прафесійнае свята нашы арганізацыі сустракаюць з устойлівым фінансавым становішчам - і гэта вынік штодзённай працы кожнага з вас. І, канешне ж, заслуга іх кіраўнікоў. Апошнім часта даводзілася няпроста - высокія патрабаванні дыктуе не міністэрства, а час і сітуацыя. Каб не адстаць, сёння трэба бегчы. Каб ісці наперад, бегчы трэба хутчэй за ўсіх. І праяўляць ініцыятыву. З ёй, будзем сумленныя, пакуль добра не ва ўсіх.
Не буду хаваць: па асобных адзінкавых установах нам яшчэ трэба будзе правесцi кропкавую работу. Мэты вызначаны, тэмп зададзены, рух ёсць, а значыць, не прымусіць сябе чакаць і вынік. Я ўпэўнены ў той камандзе, з якой сёння іду наперад.
Вытворчыя паказчыкі важныя і патрэбныя, але не вартыя нічога без клопату аб людзях. Менавіта клопат аб нашых работніках і паважаных ветэранах, стварэнне камфортных умоў працы, прафарыентацыйная і інфармацыйная работа павінны быць неад'емным прыярытэтам для ідэалагічнага актыву галіны. З тымі, хто не чуе, не бачыць, не заўважае праблем працаўнікоў галіны, нам не па дарозе. Але тыя, хто жыве інтарэсамі галіны, аддаючы ёй усяго сябе, заўсёды будуць адзначаны і заўважаны на самым высокім узроўні.
За прыкладамі далёка хадзіць не трэба: на гэтым тыдні Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, у якім адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі адразу 18 (!) работнікаў лясной галіны: ад лесніка да дырэктара лясгаса. Увага Прэзідэнта да працы нашых работнікаў - вялікі гонар для ўсёй галіны.
Дарагія калегі! Не бывае былых лесаводаў. Маючы зносіны з нашымі ветэранамі, я бачу, з якім гонарам яны апранаюць парадны кіцель на тыя ці іншыя мерапрыемствы. Я вельмі хачу, каб кожны цяперашні работнік нашай галіны адчуваў такое ж пачуццё гонару за тое, што ён частка лясной гаспадаркі. Гэта не мы выбралі прафесію, гэта прафесія выбрала нас, даверыўшы самае каштоўнае, што ёсць на зямлі, - клопат аб прыродным багацці.
Я жадаю вам ніколі не губляць любовi да сваёй прафесіі, працаваць сапраўды і з душой, берагчы "зялёнае золата" краіны. Моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і павагі ў коле калег! Дзякуй вам за вашу працу!
Са святам! З Днём работнікаў лесу!
З павагай, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр КУЛІК
© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены
Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў