Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Аб нас

Установа «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр» (РЛСНЦ) з'яўляецца флагманам айчыннай індустрыі ў галіне вядзення ляснога селекцыйнага насенняводства, валодае статусам навуковай арганізацыі.

На аснове навукова-абгрунтаванага развіцця і ўдасканалення пастаяннай лесанасеннай базы, у тым ліку з прымяненнем інавацыйных біятэхналогій, РЛСНЦ удзельнічае ў дзяржаўных праграмах, накіраваных на захаванне каштоўнага генафонду драўняных раслін краіны, павышэнне прадуктыўнасці, экалагічнага і рэсурснага патэнцыялу лясоў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ажыццяўляе:

  • вядзенне адбору, уліку плюсавых дрэў і насаджэнняў, генетычных рэзерватаў, дакументацыі на ўсе аб'екты пастаяннай селекцыйнай базы рэспублікі;
  • вырошчванне ляснога селекцыйнага пасадкавага матэрыялу і забеспячэнне ў ім патрэбаў лясгасаў пры закладцы імі аб'ектаў пастаяннай лесанасеннай базы;
  • аказанне метадычнай дапамогі лясгасам у арганізацыі ляснога селекцыйнага насенняводства, гадавальніцкай гаспадаркі і лесааднаўлення;
  • арганізацыя работы пастаянных камісій па правядзенні атэстацыі аб'ектаў пастаяннай лесанасеннай базы, пастаянных лясных гадавальнікаў лясгасаў рэспублікі;
  • вывучэнне, абагульненне, прапаганду і ўкараненне ў практыку лясной гаспадаркі навукова-тэхнічных распрацовак, перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне ляснога насенняводства, лесанасеннай справы, гадавальніцкай гаспадаркі і лесааднаўлення;
  • ажыццяўленне кантролю за якасцю праводзiмых лясгасамі работ па ўліку чаканага ўраджаю насення лясных драўняна-хмызняковых відаў, за выкананнем лясгасамі тэхналогіі нарыхтоўкі, захоўвання і перапрацоўкі лесанасеннай сыравіны і ляснога насення, за укараненнем у вытворчасць навукова-тэхнічных распрацовак у галіне ляснога насенняводства, лесагадавальнай гаспадаркі, лесааднаўлення і лесаразвядзення;
  • вытворчасць аналізаў па вызначэнні пасяўных якасцяў насення драўняна-хмызняковых відаў, ступені энтамалагічнай і фітапаталагічнай заражанасці ляснога насення, сеянцоў, саджанцаў і глебы; афармленне і выдача дакументаў, якія пацвярджаюць якасць ляснога насення ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючых стандартаў;
  • перапрацоўка і захоўванне насення драўняна-хмызняковых відаў;
  • распрацоўка рэкамендацый, методык і настаўленняў, удасканаленне дзеючых дзяржаўных стандартаў і іншых нарматыўна-тэхнічных дакументаў у галіне лясной селекцыі, ляснога насенняводства, гадавальніцкай гаспадаркі і лесааднаўлення;
  • ажыццяўленне навукова-тэхнічных сувязей з іншымі арганізацыямі па пытаннях вядзення ляснога насенняводства, лесанасеннай справы, гадавальніцкай гаспадаркі і лесааднаўлення;
  • вырошчванне стандартнага ляснога пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай для мэт лесааднаўлення і лесаразвядзення;
  • правядзенне навукова-даследчых работ па ўводу ў культуру in vitro, стабілізацыі і далейшаму мікракланальнаму размнажэнню драўняна-хмызняковых відаў раслін.

У цяперашні час у РЛССЦ функцыянуе 4 аддзела:

  • сектар ляснога насенняводства і лесааднаўлення;
  • вытворчы аддзел;
  • цэнтральная аналітычная лабараторыя;
  • навукова-даследчы аддзел.

Асноўнымі складнікамі вытворчай базы ўчасткаў РЛСНЦ з'яўляюцца:

  • цэх высеву насення;
  • цэх перапрацоўкі шышак;
  • халадзільныя камеры для захоўвання насення;
  • цэх упакоўкі сеянцоў;
  • халадзільныя камеры для захоўвання сеянцоў;
  • цяплічны комплекс па вырошчванні пасадкавага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай;
  • цяплічны комплекс па вырошчванні пасадкавага матэрыялу асноўных лесаўтваральных парод.
Чытаць 1779 разоў Апошняя змена 28.01.2021
Ацэніце гэты матэрыял

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў