Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Цэнтральная аналітычная лабараторыя

АСНОЎНЫЯ ФУНКЦЫІ:

  • Вызначэнне пасяўных якасцей насення лясных раслін у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія вядуць нарыхтоўку насення лясных раслін.

У дзеючыя стандарты ўключаны 3 метады вызначэння пасяўных якасцей насення ў залежнасці ад відаў раслін:

- Прарошчваннt (вызначэнне ўсходжасці).

- Афарбоўванне (вызначэнне жыццяздольнасці).

- Урэзванне (вызначэнне дабраякаснасці).

Метад прарошчвання

Метад афарбоўвання

Метад урэзвання

  • Атрыманне пасведчанняў аб якасці насення лясных раслін.

Праводзіцца ў рамках адміністрацыйнай працэдуры 6.5.1

  • Закладка насення іглічных парод на працяглае захоўванне ў халадзільныя камеры фірмы "Фінебэкс" з аптымальным тэмпературным рэжымам. Захоўванне насення пры нізкай тэмпературы забяспечвае працягласць захавання іх пасяўных якасцяў і запаволенне натуральнага працэсу старэння. Пры закладцы на захоўванне вызначаецца адносная вільготнасць насення з дапамогай электроннага аналізатара Sartorius MA-35.

  • Устанаўленне наяўнасці знешняй заражанасць насення лясных раслін фітапатагеннымі грыбамі (сапрафітнымі, паразітнымі), наяўнасць энтамалагічных шкоднікаў, іх відавы склад, форма і ступень заражэння.

За год лабараторыяй выконваецца больш за 2000 аналізаў і выдаюцца адпаведныя дакументы аб якасці насення лясных раслін.

  • Выдача дублікатаў пасведчанняў аб якасці насення лясных раслін
  • Аналіз насення лясных раслін з крылаткай на вызначэнне пасяўных якасцей метадам прарошчвання
  • Упакоўка і маркіроўка насення (па 10 кг)
Чытаць 1617 разоў Апошняя змена 02.05.2024
Ацэніце гэты матэрыял

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў