Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Аляксандр Кулік павіншаваў працаўнікоў галіны з днём работнікаў лесу

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Дарагія калегі! Паважаныя ветэраны!

    Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!

    Здаецца, толькі ўчора мы ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў галіны, выязджалі з падарункамі і віншаваннямі ў рэгіёны, як праляцеў год - і ў гэтыя дні мы ізноў азіраемся назад, задаючы сабе пытанне: "А якім жа быў для нас, лесаводаў, гэты год?"

    Адназначна розным і няпростым. У чарговы раз нас выпрабоўвала на трываласць стыхія: спачатку - ураганнымі вятрамі, затым - агнём. Прама зараз адны нашы калегі працягваюць распрацоўваць бураломы, ужо рыхтуюць участкі пад лесааднаўленне, у той жа час іншыя - змагаюцца з агнём, працягваючы тушыць лясныя і тарфяныя пажары і знаходзячыся па некалькі дзён на балотах. Скажу прама: я як міністр адчуваю пачуццё гонару за галіну і яе людзей. У складаныя перыяды часу вы, дарагія калегі, даказваеце справай свой прафесіяналізм. І гэта каштуе куды больш за тысячу сказаных слоў.

    Наша галіна здолела не толькі з годнасцю прыняць выклікі стыхіі, але і справіцца з санкцыйным ударам. Сёння па ўсіх вытворчых паказчыках мы перасягнулі папярэднія гады, устанавіўшы па асобных пазіцыях нават гістарычныя рэкорды! Прафесійнае свята нашы арганізацыі сустракаюць з устойлівым фінансавым становішчам - і гэта вынік штодзённай працы кожнага з вас. І, канешне ж, заслуга іх кіраўнікоў. Апошнім часта даводзілася няпроста - высокія патрабаванні дыктуе не міністэрства, а час і сітуацыя. Каб не адстаць, сёння трэба бегчы. Каб ісці наперад, бегчы трэба хутчэй за ўсіх. І праяўляць ініцыятыву. З ёй, будзем сумленныя, пакуль добра не ва ўсіх.

    Не буду хаваць: па асобных адзінкавых установах нам яшчэ трэба будзе правесцi кропкавую работу. Мэты вызначаны, тэмп зададзены, рух ёсць, а значыць, не прымусіць сябе чакаць і вынік. Я ўпэўнены ў той камандзе, з якой сёння іду наперад.

    Вытворчыя паказчыкі важныя і патрэбныя, але не вартыя нічога без клопату аб людзях. Менавіта клопат аб нашых работніках і паважаных ветэранах, стварэнне камфортных умоў працы, прафарыентацыйная і інфармацыйная работа павінны быць неад'емным прыярытэтам для ідэалагічнага актыву галіны. З тымі, хто не чуе, не бачыць, не заўважае праблем працаўнікоў галіны, нам не па дарозе. Але тыя, хто жыве інтарэсамі галіны, аддаючы ёй усяго сябе, заўсёды будуць адзначаны і заўважаны на самым высокім узроўні.

    За прыкладамі далёка хадзіць не трэба: на гэтым тыдні Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, у якім адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі адразу 18 (!) работнікаў лясной галіны: ад лесніка да дырэктара лясгаса. Увага Прэзідэнта да працы нашых работнікаў - вялікі гонар для ўсёй галіны.

    Дарагія калегі! Не бывае былых лесаводаў. Маючы зносіны з нашымі ветэранамі, я бачу, з якім гонарам яны апранаюць парадны кіцель на тыя ці іншыя мерапрыемствы. Я вельмі хачу, каб кожны цяперашні работнік нашай галіны адчуваў такое ж пачуццё гонару за тое, што ён частка лясной гаспадаркі. Гэта не мы выбралі прафесію, гэта прафесія выбрала нас, даверыўшы самае каштоўнае, што ёсць на зямлі, - клопат аб прыродным багацці.

    Я жадаю вам ніколі не губляць любовi да сваёй прафесіі, працаваць сапраўды і з душой, берагчы "зялёнае золата" краіны. Моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і павагі ў коле калег! Дзякуй вам за вашу працу!

    Са святам! З Днём работнікаў лесу!

    З павагай, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр КУЛІК

    mlh.by

    15.09.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў