Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Міністр лясной гаспадаркі павіншаваў работнікаў і ветэранаў галіны з Днём народнага адзінства

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Дарагія работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!

    Ад усёй душы віншую Вас са святам - Днём народнага адзінства.

    Гэта дзяржаўнае свята хоць і з'яўляецца адным з самых маладых у беларускай гісторыі, але па сваёй значнасці стаіць у адным шэрагу са святымі для кожнага з нас Днём Перамогі і Днём Незалежнасці.

    Дзень народнага адзінства сімвалізуе сілу і згуртаванасць беларускага народа, яго імкненне ў каб то ні стала жыць у міры і згодзе, быць разам, а не паасобку.

    Наша адзінства не раз ратавала краіну ад спробаў яе расколу, нібы ветразь давала сілу караблю пад назвай Беларусь ісці наперад, нягледзячы на сустрэчны вецер.

    Адзінства беларускага народа ярка выяўляецца і на прыкладзе лясной гаспадаркі. З пакалення ў пакаленне мы перадаем любоў да лясной справы, беражліва клапоцячыся аб прыродным здабытку краіны. У гэтыя няпростыя вераснёўскія дні, калі дзяржлесахова ці ледзь не штодня ліквідуе дзясятак лясных пажараў, як ніколі выразна выяўляецца наша лясное братэрства. Не лічачыся з асабістым часам, Вы, дарагія калегі, адпраўляецеся на дапамогу суседзям. І ў гэтым наша сіла: у адзінстве.

    У гэты святочны дзень жадаю ўсім работнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, дабрабыту і дабра. Хай у нашых шэрагах заўсёды будзе мір і згода, а беларускі здабытак - лес - толькі прымнажае свой патэнцыял.

    З Днём народнага адзінства!

    mlh.by

    17.09.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў