Дарагія работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Віншую Вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Для кожнага беларуса Дзень незалежнасці - святое свята. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці і павагі таму подзвігу, які здзейсніў наш народ у гады Вялікай Айчыннай вайны, успамінаем сваіх продкаў, цаной уласнага жыцця і здароўя змагаўшыхся за Айчыну.
Сёння мы гаворым словы бязмежнай падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія зрабілі ўсё магчымае для вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў. Але асаблівыя словы – ветэранам, якія працавалі ў лясной гаспадарцы. Усяго толькі 7 чалавек – у мінулым – работнікаў галіны – сустракаюць гэта вялікае свята ўрачыстасці веры, патрыятызму і нязломнасці беларускага народа. Мы нізка схіляем галовы перад вашым гераізмам і доблесцю! Дзякуй Вам за нашу цудоўную сучаснасць і, я ўпэўнены, светлую будучыню!
Выступаючы на рознага роду мерапрыемствах, я часта падкрэсліваю: нам з вамі, дарагія работнікі і ветэраны галіны, выпала велізарнае шчасце жыць у прыгожай і выдатнай краіне, быць сведкамі мірных здзяйсненняў суайчыннікаў, іх дасягненняў і поспехаў. Нам пад сілу і іх прымножыць: хай нялёгкай, але такой важнай працай, адказным стаўленнем да справы, любоўю да абранай прафесіі.
Калі хочаце, гэта наш з вамі абавязак перад тымі, хто змагаўся за будучыню краіны. Бо таксама як без міру на зямлі, будучыня любой дзяржавы немагчыма без моцнай эканомікі. І ў абвешчаны прэзідэнтам Год якасці гэта адна з ключавых задач.
Мы назаўжды ў даўгу перад удзельнікамі і ахвярамі той далёкай вайны за тое, каб захаваць пра яе гістарычную памяць, перадаць праўду пра вайну нашым дзецям і ўнукам. Гледзячы на спробы майстэрскага маніпулявання інфармацыяй, пераконваешся ў тым, наколькі важна не выпусціць гэты момант.
Няхай Дзень незалежнасці і далей аб'ядноўвае тых, хто памятае і шануе гісторыю сваёй Радзімы, верыць у яе годную будучыню.
Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, спакою і дабрабыту!
Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
З павагай, Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кулік
24 мая ў працоўным калектыве РЛССЦ праведзены сход па пытаннях аховы працы і бяспекі дарожнага руху.
Для атрымання практычнага вопыту па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай наш цэнтр наведалі начальнікі гадавальнікаў, інжынера па лесааднаўленні Гомельскага ДВЛГА.
Сёння, 22 мая 2024 г., у нашым цэнтры праходзіць рабочая нарада з удзелам кіраўніцтва Мінлясгас, ДВЛГА, асобных рэспубліканскіх арганізацый.
Толькі ў афіцыйным парадку дня - 5 шырокіх пытанняў: вынікі вясновых лесакультурных работ, выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, ход будаўніцтва лесагаспадарчых дарог і інш.
На сегодняшний день лаборатория оснащена всем необходимым измерительным и вспомогательным оборудованием на применяемые методы проведения испытаний.
Почвы, грунты
Топливо твердое минеральное
Вода природная (поверхностная и подземная), питьевая
© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены
Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў