На працягу гісторыі чалавецтва колькасць краін і іх межы часта мяняліся. На Зямлі налічваецца да 4 тыс. народнасцяў і народаў. Пры гэтым на сённяшні дзень у свеце існуе каля 200 агульнапрызнаных дзяржаў. З гэтай статыстыкі відавочна, што толькі малая іх частка мае ўласную дзяржаўнасць. Беларусы - адзін з такіх народаў!
17 верасня наша краіна святкуе Дзень народнага адзінства, прымеркаваны да адной з найважнейшых падзей беларускай гісторыі – уз'яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР (гэта адбылося 85 гадоў таму).
Гэта свята было зацверджана ў 1939 годзе як "Дзень вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад польскіх паноў". Апошні раз у СССР ён быў адсвяткаваны ў 1949 годзе. Але затым быў адменены, бо "тэрытарыяльныя пытанні не павінны былі азмрочваць дружалюбныя адносіны паміж СССР і Польшчай".
17 верасня 2021 г. гэта свята стала дзяржаўным у Рэспубліцы Беларусь. "17 верасня, у дзень пачатку лёсавызначальнага вызваленчага паходу Чырвонай арміі, мы адзначаем адно з самых галоўных дзяржаўных святаў – Дзень народнага адзінства. Адзінства, загартаванага ў самаадданай барацьбе за сваю нацыянальную годнасць... Як тады, так і сёння адзінства для нас – галоўная ўмова захавання і жыцця нашай дзяржавы. А значыць, пытанне выжывання нас як нацыі" (А.Р. Лукашэнка).
Работнікам і ветэранам лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую з прафесійным святам.
Лясная гаспадарка даўно з'яўляецца значнай часткай нацыянальнай эканомікі, а дрэваапрацоўка – важкай часткай экспарту.
Дзякуючы вашай карпатлівай працы беларускія лясы – нацыянальны здабытак рэспублікі – рацыянальна выкарыстоўваюцца, беражліва ахоўваюцца і эфектыўна аднаўляюцца.
У поўнай меры высокае прафесійнае майстэрства вы праявілі ў экстрэмальных умовах, якія ўзніклі з-за мінулых ураганаў. І нават у сваё свята многія з вас працуюць, лiквiдуючы наступствы нядаўняй стыхіі.
Перакананы, што вы і надалей будзеце паспяхова спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі, захоўваючы і прымнажаючы наша прыроднае багацце, якое мы павінны перадаць будучым пакаленням.
Міру, дабрабыту і дабра Вам і вашым сем'ям.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Напярэдадні прафесійнага свята, якое ўжо ў гэтую нядзелю адзначаць работнікі ўсёй лясной галіны нашай рэспублікі, начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Іванавіч Торчык, а таксама дырэктар РЛСНЦ Андрэй Мікалаевіч Карась павіншавалі калектыў з надыходзячым святам.
Ва ўрачыстым сходзе прынялі ўдзел ветэраны ўстановы Цішкова Л.Г. і Палуянава З.М.
Самыя цёплыя віншаванні і заслужаныя ўзнагароды атрымалі сёння работнікі РЛСНЦ!
Дзякуй Вам за нялёгкую працу, а галоўнае адданасць сваёй справе. Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, поспехаў, стабільнасці, міру, матэрыяльнага дабрабыту!
Са святам! З Днём работнікаў лесу!
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!
Лес - адно з галоўных багаццяў нашай краіны, бясцэнны прыродны дар. І ад таго, у якім стане ён знаходзіцца, залежыць наша здароўе і здароўе нашых дзяцей. Таму кожны чалавек, звязаны з лясной галіной, па сутнасці, з'яўляецца захавальнікам будучыні.
Прыміце словы падзякі за прафесіяналізм, самаадданасць, адданасць сваёй справе. Ад усёй душы жадаю вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здароўя, шчасця і дабрабыту!
З павагай, дырэктар
А.М. Карась
Прадстаўнікі калектыву РЛСНЦ на чале з дырэктарам установы Андрэем Мікалаевічам Карасём прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь!
Святочная атмасфера пануе сёння ў зале прыёмаў Палаца Рэспублікі.
© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены
Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў