Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

17 верасня - Дзень народнага адзінства !

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • На працягу гісторыі чалавецтва колькасць краін і іх межы часта мяняліся. На Зямлі налічваецца да 4 тыс. народнасцяў і народаў. Пры гэтым на сённяшні дзень у свеце існуе каля 200 агульнапрызнаных дзяржаў. З гэтай статыстыкі відавочна, што толькі малая іх частка мае ўласную дзяржаўнасць. Беларусы - адзін з такіх народаў!

    17 верасня наша краіна святкуе Дзень народнага адзінства, прымеркаваны да адной з найважнейшых падзей беларускай гісторыі – уз'яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР (гэта адбылося 85 гадоў таму).

    Гэта свята было зацверджана ў 1939 годзе як "Дзень вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад польскіх паноў". Апошні раз у СССР ён быў адсвяткаваны ў 1949 годзе. Але затым быў адменены, бо "тэрытарыяльныя пытанні не павінны былі азмрочваць дружалюбныя адносіны паміж СССР і Польшчай".

    17 верасня 2021 г. гэта свята стала дзяржаўным у Рэспубліцы Беларусь. "17 верасня, у дзень пачатку лёсавызначальнага вызваленчага паходу Чырвонай арміі, мы адзначаем адно з самых галоўных дзяржаўных святаў – Дзень народнага адзінства. Адзінства, загартаванага ў самаадданай барацьбе за сваю нацыянальную годнасць... Як тады, так і сёння адзінства для нас – галоўная ўмова захавання і жыцця нашай дзяржавы. А значыць, пытанне выжывання нас як нацыі" (А.Р. Лукашэнка).

    16.09.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў