Ужо ў гэту суботу, 12 кастрычніка 2024 г. быў пакладзены старт акцыі "Дай лесу новае жыццё"!
Супрацоўнікі РЛСНЦ на чале з дырэктарам Карас Андрэем Мікалаевічам працавалi на пасадцы лясных культур у Майсееўскім лясніцтве Мазырскага вопытнага лясгаса.
Саджаючы лес, мы разумеем, што выконваем важную місію, уносім уклад у будучыню нашай роднай краіны.
Кампанія адбудзецца на працягу месяца - з 12 кастрычніка па 12 лістапада. Прыняць удзел у ёй зможа кожны жадаючы.
У рамках акцыі грамадзяне змогуць паўдзельнічаць у аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Менавіта яны маюць патрэбу ў аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Менавіта яны найбольш моцна пацярпелі ў выніку разгулу ліпеньскай стыхіі.
Вось ужо некалькі месяцаў больш за тры тысячы работнікаў лесагаспадарчых устаноў краіны, нягледзячы на ўмовы надвор'я і іншыя цяжкасці, аператыўна ліквідуюць наступствы стыхіі ў лясным фондзе. За гэты час распрацавана асноўная маса лесасек, якія патрабавалі правядзення суцэльных санітарных высечак, а ўчасткі падрыхтаваны пад лесааднаўленне.
Запрашаем кожнага жыхара нашай краіны зрабіць свой унёсак у аднаўленне лясоў Беларусі!
Звяртайцеся ў лясгасы Гомельскай i Магілёўскай абласцей, каб запісацца ў шэрагі добраахвотнікаў.
ДАДЗІМ ЛЕСУ НОВАЕ ЖЫЦЦЁ РАЗАМ!
Прэс-служба Мінлясгаса
Публікуем графік "прамых тэлефонных ліній", якія праводзяцца ў кастрычніку 2024 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.
Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада |
Дата правядзення |
Час правядзення |
Нумар тэлефона |
ЮШКЕВІЧ Сяргей Андрэевіч, начальнік аддзела навукі, прававой і кадравай работы |
05.10.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200 04 53 |
КРЭЧ Уладзімір Іванавіч, намеснік міністра лясной гаспадаркі |
12.10.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200 46 09 |
УГРЫН Аляксандр Сяргеевіч начальнік аддзела прафілактыкі правапарушэнняў |
19.10.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200 49 45 |
ТОРЧЫК Дзмітрый Іванавіч, начальнік упраўлення лясной гаспадаркі |
26.10.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200 45 21 |
Пажылыя людзі - гэта наш гонар, наш здабытак. У свой час яны выхавалі нас, працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства, у імя дзяцей і ўнукаў, пакінулі ў спадчыну пакаленням багаты вопыт і мудрасць. Гэты дзень мы адзначаем разам з многімі святамі і памятнымі датамі, што сведчыць аб павазе да ўсіх пажылых людзей - членаў нашага грамадства, прызнанне іх заслуг і значнасці іх працы. Дзень пажылых людзей - гэта напамін, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення.
Сёння мы віншуем нашых дарагіх ветэранаў! Прыміце цёплыя віншаванні і пажаданні здароўя, унутранага спакою і цяпла, любові і разумення родных, дабрабыту і шчасця! Доўгіх вам гадоў жыцця, здароўя і міру!
25 верасня наш цэнтр наведала моладзь галіновага прафсаюза. Хлопцы азнаёміліся з навукова-даследчым аддзелам, вытворчасцю пасадачнага матэрыялу дурніцы высакарослай і дэкаратыўных парод метадам in-vitro, з тэхналогіяй вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, з дзейнасцю цэнтральнай аналітычнай лабараторыі РЛСНЦ.
Цікавай сустрэчай скончылася выязная серада ў моладзі, якая на гэтым тыдні навучаецца на курсах прафактыва ў Лагойску. З хлопцамі сустрэўся старшыня галіновага прафсаюза Юрый Шумскі!
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. Маладыя кадры распавялі, як уладкаваліся ў арганізацыях і якія планы будуюць на будучыню.
© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены
Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў