Пажылыя людзі - гэта наш гонар, наш здабытак. У свой час яны выхавалі нас, працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства, у імя дзяцей і ўнукаў, пакінулі ў спадчыну пакаленням багаты вопыт і мудрасць. Гэты дзень мы адзначаем разам з многімі святамі і памятнымі датамі, што сведчыць аб павазе да ўсіх пажылых людзей - членаў нашага грамадства, прызнанне іх заслуг і значнасці іх працы. Дзень пажылых людзей - гэта напамін, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення.
Сёння мы віншуем нашых дарагіх ветэранаў! Прыміце цёплыя віншаванні і пажаданні здароўя, унутранага спакою і цяпла, любові і разумення родных, дабрабыту і шчасця! Доўгіх вам гадоў жыцця, здароўя і міру!