25 верасня наш цэнтр наведала моладзь галіновага прафсаюза. Хлопцы азнаёміліся з навукова-даследчым аддзелам, вытворчасцю пасадачнага матэрыялу дурніцы высакарослай і дэкаратыўных парод метадам in-vitro, з тэхналогіяй вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, з дзейнасцю цэнтральнай аналітычнай лабараторыі РЛСНЦ.
Цікавай сустрэчай скончылася выязная серада ў моладзі, якая на гэтым тыдні навучаецца на курсах прафактыва ў Лагойску. З хлопцамі сустрэўся старшыня галіновага прафсаюза Юрый Шумскі!
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. Маладыя кадры распавялі, як уладкаваліся ў арганізацыях і якія планы будуюць на будучыню.