Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

29 лістапада 2023 г. у г. Мінску адбылося пасяджэнне XXII Міжурадавага савета па лесапрамысловым комплексе і лясной гаспадарцы дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі (іх намеснікі) лясных ведамстваў з 6 краін: Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана (у вочным фармаце), Кыргыстана і Таджыкістана (у відэафармаце).

У рамках пасяджэння разгледжаны шырокі пералік пытанняў. У іх ліку - прафілактыка і тушэнне прыродных пажараў на прыгранічных тэрыторыях, меры па барацьбе з нелегальным абаротам драўніны, інвентарызацыя дагаворна-прававой базы ў галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці і інш.

Калег з краін-удзельніц СНД на беларускай зямлі прывітаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

Члены Міжпраўсавета па лесапрамысловым комплексе і лясной гаспадарцы будуць працаваць на беларускай зямлі на працягу трох дзён: з 28 па 30 лістапада 2023 г. Для калег з краін СНД падрыхтавана таксама азнаямленчая праграма з арганізацыямі сістэмы Мінлясгаса. Запланавана і наведванне культурна-гістарычных аб'ектаў нашай краіны.

ДАВЕДКА.

Міжпраўсавет па лесапрамысловым комплексе і лясной гаспадарцы створаны ў 1998 годзе для наладжвання і развіцця супрацоўніцтва ў сферы лесапрамысловага комплексу і лясной гаспадаркі краін СНД. У яго склад увайшлі Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан. У 2023-м права прыняць форум дасталося Рэспубліцы Беларусь, старшынёй Міжпраўнага савета зацверджаны Першы намеснік Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Драгун А.М.

Публікуем графік «прамых тэлефонных ліній», якія праводзяцца ў СНЕЖНІ 2023 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада

Дата

правядзення

Час правядзення

Нумар

тэлефона

МАЛАШЭВІЧ

Ігар Ігаравіч,

начальнік упраўлення эканомікі і інвестыцый

02.12.2023

9:00-12:00

200 42 34

КУЛІК

Аляксандр Антонавіч,

міністр лясной гаспадаркі

09.12.2023

9:00-12:00

200 46 01

МАЦКЕВІЧ

Андрэй Антонавіч,

начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі

16.12.2023

9:00-12:00

200 47 11

БАНДАРЭНКА

Аляксей Уладзіміравіч,

начальнік аддзела дакументазвароту, інфарматызацыі і арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння

23.12.2023

9:00-12:00

200 49 04

ЮШКЕВІЧ

Сяргей Андрэевіч

начальнік аддзела навукі, прававой і кадравай работы

30.12.2023

9:00-12:00

200 04 53

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 "Аб абвяшчэнні 2024 года Годам якасці".

Рашэнне прынята ў мэтах:

– далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа;

– забеспячэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне;

- стымулявання ініцыятывы;

– фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны.

У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі.

Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульны дабрабыт.

Прыярытэтную ўвагу плануецца надаць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).

Крыніца: ІА "БелТА"

Дадзенымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання - 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання - 4 красавіка 2024 года.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года.

Адначасова Цэнтрвыбаркаму, дзяржаўным органам, іншым арганізацыям даручаецца прыняць меры па арганізацыі выбараў, а ўраду - забяспечыць фінансаванне расходаў на іх падрыхтоўку і правядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

22 11 23 6

Гэтымі днямі праходзіць XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад". Праца фестывалю праходзіць у перыяд з 17 па 24 лістапада 2023 года.

Старонка 28 з 39

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў