11 кастрычніка адбылася сустрэча працоўнага калектыва РЛСНЦ з намеснікам начальніка Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўнікам унутранай службы Кашанковым Вадзімам Віктаравічам. У ходзе сустрэчы праведзена прафілактычная гутарка, дэманстрацыя навучальных відэаролікаў. Праведзена навучанне па пажарна-тэхнічным мінімуме.
На працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы работнікам лясной гаспадаркі ў аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў. Толькі сёлета ў выніку непагадзі пацярпела, больш за 3 тысячы га ляснога фонду. Яго неабходна аднавіць цягам трох гадоў.
Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у акцыі! Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні. Са свайго боку лесагаспадарчыя ўстановы як заўсёды забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром.
9 кастрычніка ўстанову "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" наведалі студэнты III курса ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт". Студэнты азнаёміліся з дзейнасцю навукова-даследчага аддзела ўстановы, з тэхналогіяй перапрацоўкі лесанасеннай сыравіны, з тэхналогіяй вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, з дзейнасцю цэнтральнай аналітычнай лабараторыі РЛСНЦ.
Публікуем графік «прамых тэлефонных ліній», якія праводзяцца ў кастрычніку 2023 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.
Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада |
Дата правядзення |
Час правядзення |
Нумар тэлефона |
КУЧЫНСКАЯ Наталля Пятроўна, начальнік аддзела метадалогіі і рэгулявання бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці |
07.10.2023 |
9:00-12:00 |
200 48 86 |
КРЭЧ Уладзімір Іванавіч, намеснік Міністра лясной гаспадаркі |
14.10.2023 |
9:00-12:00 |
200 46 09 |
МАЦКЕВІЧ Андрэй Анатольевіч, начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі |
21.10.2023 |
9:00-12:00 |
200 47 11 |
ТОРЧЫК Дзмітрый Іванавіч, начальнік упраўлення лясной гаспадаркі |
28.10.2023 |
9:00-12:00 |
200 45 21 |
1 кастрычніка Беларусь адзначыла Дзень пажылых людзей. Дзень пажылых людзей накіраваны на ўсведамленне важнасці і патрэбнасці пажылога чалавека ў грамадскім жыцці.
Дзень пажылых людзей - свята, якое вельмі важнае сёння, т.я. ён дазваляе прыцягнуць увагу да шматлікіх праблем пажылых людзей, якія існуюць у сучасным грамадстве.
© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены
Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў