9 лістапада ў парку імя М.Паўлава ў г. Мінску Пасольствам Манголіі ў Рэспубліцы Беларусь з удзелам дзяржаўных органаў і арганізацый створана "Алея дружбы". У мерапрыемстве прыняў удзел першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Драгун.
Публікуем графік «прамых тэлефонных ліній», якія праводзяцца ў лістападзе 2023 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.
Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада |
Дата правядзення |
Час правядзення |
Нумар тэлефона |
КУЧЫНСКАЯ Наталля Пятроўна, начальнік аддзела метадалогіі і рэгулявання бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці |
04.11.2023 |
9:00-12:00 |
200 48 86 |
ДРАГУН Аляксандр Мікалаевіч, Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі |
11.11.2023 |
9:00-12:00 |
200 46 05 |
УГРЫН Аляксандр Сяргеевіч, начальнік аддзела прафілактыкі правапарушэнняў |
18.11.2023 |
9:00-12:00 |
200 49 45 |
КАЗАРЭЗ Аляксандр Іванавіч, начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі |
25.11.2023 |
9:00-12:00 |
200 46 32 |
25 кастрычніка наш цэнтр наведала дэлегацыя Валагодскай вобласці на чале з начальнікам Дэпартамента ляснога комплексу Валагодскай вобласці Маркавым Р.Б. Госці азнаёміліся з дзейнасцю цэнтра.
Установа "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі "Аднавім лясы разам!".
Работнікі ўстановы правялі пасадку лесу на тэрыторыі Смалявіцкага лясгаса.
Паважаныя мужчыны, главы сямействаў і працаўнікі Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём бацькі!
Бацька! Колькі сілы, павагі і гонару ў гэтым слове. Бацька - гэта апора для ўсёй сям'і. Менавіта тата для кожнага з нас - верны сябар, мудры дарадца, галоўны памагаты.
Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабра, міру і дабрабыту.
Дырэктар Карась Андрэй Мікалаевіч.
© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены
Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў