Напярэдадні прафесійнага свята па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі была выдадзена кніга з біяграфіямі выбітных людзей галіны: работнікаў, узнагароджаных званнямі "Заслужаны лесавод БССР" і "Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь".
За доўгія гады вышэйшай прафесійнай узнагароды былі ўдастоены крыху больш за сотню чалавек. Гэта работнікі лясгасаў, лесаўпарадкавальных і іншых устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый лясной гаспадаркі, прыродаахоўных органаў і арганізацый.
Адзначым, што гэта ганаровае званне прысвойваецца ўказам кіраўніка дзяржавы. Па сутнасці, для работнікаў галіны яно з'яўляецца вышэйшай прафесійнай узнагародай. Усяго яго былі ўдастоены крыху больш за 100 чалавек, а за гады незалежнасці нашай краіны - усяго толькі 26 чалавек (!).
Работа над падрыхтоўкай матэрыялаў ажыццяўлялася ідэалагічным актывам галіны на працягу некалькіх гадоў. Выдаўцом кнігі выступіла рэдакцыя часопіса "Лясная і паляўнічая гаспадарка".
Прэс-служба Мінлясгаса
Сёння наш цэнтр наведалі слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі маладых спецыялістаў па тэме "Актуальныя пытанні ў галіне вядзення лясной гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь", якія праводзяцца цэнтрам падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса. Госці азнаёміліся з работай нашага цэнтра.
Роўна дзесяць гадоў таму (19 жніўня 2014 года) Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў нашу ўстанову - Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр.
ЯК ГЭТА БЫЛО. ВЯРТАЕМСЯ НА 10 ГАДОЎ ТАМУ.
Наколькі вялікі ўрон нанесены лясному фонду пасля ліпеньскага ўрагану? У Беларусі зменены ўмовы рэалізацыі насельніцтву дзелавой драўніны. Якія новаўвядзенні чакаюць грамадзян? Якія яшчэ пагрозы, акрамя ўраганаў, уяўляюць небяспеку для беларускіх лясоў?
Пра гэта і не толькі ў праграме "Наш час" распавёў першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун.
Прэс-служба Мінлясгаса
Новым віцэ-Прэм'ерам прызначаны Віктар Каранкевіч. Экс-міністр энергетыкі будзе, у тым ліку, курыраваць пытанні вядзення лясной гаспадаркі.
Папярэдні куратар галіны Пётр Пархомчык узначаліць Брэсцкую вобласць. Нагадаем, пасада старшыні Брэсцкага аблвыканкама была вакантная з моманту прызначэння Юрыя Шулейкі яшчэ адным віцэ-Прэм'ерам.
"Трэба разумець, што адна справа - віцэ-прэм'ер. Іншая - самастойная праца ў Брэсцкім аблвыканкаме. Гэта адказнасць за вобласць. Старшыні аблвыканкамаў - цэнтральныя фігуры ў органах улады ў Беларусі. Гэта трэба таксама разумець. Брэсцкая вобласць - добрая вобласць. Але няпростая.
Чаму Пархомчык: ды таму што з сельскай гаспадаркай вы там разбярэцеся разам з Міхаілам Іванавічам Русым (упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Беларусі ў Брэсцкай вобласці, які ў ранейшыя гады быў віцэ-прэм'ерам і кіраўніком Мінсельгасхарча, які курыруе АПК). Ён будзе ў вас працаваць адказным за вобласць. Я з ім сёння размаўляў. Ён разумее ўсё і ведае, што тамака трэба рабіць. Заявіў, што з Пархомчыкам (мне так сказаў) не пралічыліся, мы там парадак навядзем, і ў сельскай гаспадарцы будзе аказана ўсялякая падтрымка. Але чаму прамыслоўца - таму, што нам трэба сур'ёзна ў Брэсцкай вобласці папрацаваць з прамысловасцю", - пракаментаваў сваё рашэнне Прэзідэнт.
Новага намесніка Прэм'ер-міністра Прэзідэнт прызначыў адказным за ўстараненне наступстваў ліпеньскай стыхіі.
"Акрамя ўсяго іншага, за табой застаюцца яшчэ наступствы ўсякага гэтага буралому і гэтак далей. Гэта трэба зрабіць - тое, пра што мы казалі. Тым больш зараз магчымасцяў нават больш. Трэба прыводзіць у парадак нам гэтыя сеткі, паглядзець, дзе што трэба зрабіць. І разам з новым міністрам (міністрам энергетыкі прызначаны Аляксей Кушнярэнка, які ўзначальваў "Белпалгаз") папрацуй. Перадай яму ўсё, пра што мы гаварылі і ўсё, што трэба зрабіць", - даручыў беларускі лідар.
Прэс-служба Мінлясгаса па інфармацыі з адкрытых крыніц
© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены
Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў