Напярэдадні прафесійнага свята па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі была выдадзена кніга з біяграфіямі выбітных людзей галіны: работнікаў, узнагароджаных званнямі "Заслужаны лесавод БССР" і "Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь".
За доўгія гады вышэйшай прафесійнай узнагароды былі ўдастоены крыху больш за сотню чалавек. Гэта работнікі лясгасаў, лесаўпарадкавальных і іншых устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый лясной гаспадаркі, прыродаахоўных органаў і арганізацый.
Адзначым, што гэта ганаровае званне прысвойваецца ўказам кіраўніка дзяржавы. Па сутнасці, для работнікаў галіны яно з'яўляецца вышэйшай прафесійнай узнагародай. Усяго яго былі ўдастоены крыху больш за 100 чалавек, а за гады незалежнасці нашай краіны - усяго толькі 26 чалавек (!).
Работа над падрыхтоўкай матэрыялаў ажыццяўлялася ідэалагічным актывам галіны на працягу некалькіх гадоў. Выдаўцом кнігі выступіла рэдакцыя часопіса "Лясная і паляўнічая гаспадарка".
Прэс-служба Мінлясгаса