Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

У лясной галіны - новы куратар. Віктар Каранкевіч прызначаны намеснікам Прэм'ер-міністра

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Новым віцэ-Прэм'ерам прызначаны Віктар Каранкевіч. Экс-міністр энергетыкі будзе, у тым ліку, курыраваць пытанні вядзення лясной гаспадаркі. 

    Папярэдні куратар галіны Пётр Пархомчык узначаліць Брэсцкую вобласць. Нагадаем, пасада старшыні Брэсцкага аблвыканкама была вакантная з моманту прызначэння Юрыя Шулейкі яшчэ адным віцэ-Прэм'ерам.

    "Трэба разумець, што адна справа - віцэ-прэм'ер. Іншая - самастойная праца ў Брэсцкім аблвыканкаме. Гэта адказнасць за вобласць. Старшыні аблвыканкамаў - цэнтральныя фігуры ў органах улады ў Беларусі. Гэта трэба таксама разумець. Брэсцкая вобласць - добрая вобласць. Але няпростая. 

    Чаму Пархомчык: ды таму што з сельскай гаспадаркай вы там разбярэцеся разам з Міхаілам Іванавічам Русым (упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Беларусі ў Брэсцкай вобласці, які ў ранейшыя гады быў віцэ-прэм'ерам і кіраўніком Мінсельгасхарча, які курыруе АПК). Ён будзе ў вас працаваць адказным за вобласць. Я з ім сёння размаўляў. Ён разумее ўсё і ведае, што тамака трэба рабіць. Заявіў, што з Пархомчыкам (мне так сказаў) не пралічыліся, мы там парадак навядзем, і ў сельскай гаспадарцы будзе аказана ўсялякая падтрымка. Але чаму прамыслоўца - таму, што нам трэба сур'ёзна ў Брэсцкай вобласці папрацаваць з прамысловасцю", - пракаментаваў сваё рашэнне Прэзідэнт.

    Новага намесніка Прэм'ер-міністра Прэзідэнт прызначыў адказным за ўстараненне наступстваў ліпеньскай стыхіі. 

    "Акрамя ўсяго іншага, за табой застаюцца яшчэ наступствы ўсякага гэтага буралому і гэтак далей. Гэта трэба зрабіць - тое, пра што мы казалі. Тым больш зараз магчымасцяў нават больш. Трэба прыводзіць у парадак нам гэтыя сеткі, паглядзець, дзе што трэба зрабіць. І разам з новым міністрам (міністрам энергетыкі прызначаны Аляксей Кушнярэнка, які ўзначальваў "Белпалгаз") папрацуй. Перадай яму ўсё, пра што мы гаварылі і ўсё, што трэба зрабіць", - даручыў беларускі лідар.

    Прэс-служба Мінлясгаса па інфармацыі з адкрытых крыніц

    13.08.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў