Паважаныя калегі!
Дарагія суайчыннікі!
Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Гэта свята сімвалізуе шматвяковыя гістарычныя сувязі, агульныя каштоўнасці і сяброўства, якое злучае нашы краіны.
У рамках Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расія ўзмацняюць вытворчую кааперацыю, рэалізуюць новыя перспектыўныя праекты ў самых розных галінах, уключаючы лясную гаспадарку. Прыкладам таму служыць наша цеснае партнёрства з кіраўнікамі і спецыялiстамі ляснога сектара Расійскай Федэрацыі. Расійскія калегі штогод праходзяць навучанне ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса. Наладжаны пастаянны абмен вопытам па пытаннях вядзення гадавальніцкай гаспадаркі, аховы лясоў ад пажараў, прымянення машын і механізмаў для догляду лесу.
Трагедыя, якая адбылася ў Падмаскоўі, паказала, што беларусы і расіяне застаюцца разам не толькі ў радасці, але і ў горы. Мы падзяляем боль страты і заўсёды гатовы падставіць сваё плячо нашаму брацкаму народу. У гэтыя складаныя часы мы адзіныя як ніколі!
Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр КУЛІК
У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат. Але гэты дзень у сучасных умовах мае асаблівае значэнне. Гэта сімвал нашага братэрства і духоўнага сваяцтва, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый, адраджэння былых сувязяў і развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва. Гэта свята тых канструктыўных сіл, якія, пераадолеўшы масіўны знешнi і ўнутраны ціск, змаглі закласці асновы адзінства на новым гістарычным этапе.
2 красавіка ў Беларусі і Расіі Дзень яднання народаў штогод адзначаюць на дзяржаўным узроўні. 2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі. Праз год 5 сакавіка была падпісана дамова аб саюзе Беларусі і Расiі. А 8 снежня 1999 года - дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ўступіў у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі двух кіраўнікоў дзяржаў 26 студзеня 2000 г.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай у нашых дамах заўсёды пануюць мір і згода.
Сёння працаўнікі ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр» бяруць удзел у абласным чэмпіянаце па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», прысвечанага 120-годдзю прафсаюзнага руху.
Сёння ўстанову "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" наведалі кіраўнікі і спецыялісты арганізацый ляснога сектара Расійскай Федэрацыі.
Госці азнаёміліся з дзейнасцю навукова-даследчага аддзела ўстановы, з тэхналогіяй нарыхтоўкі і перапрацоўкі лесанасеннай сыравіны, з тэхналогіяй вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, з дзейнасцю цэнтральнай аналітычнай лабараторыі РЛСНЦ.
Публікуем графік "прамых тэлефонных ліній", якія праводзяцца ў КРАСАВІКУ 2024 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.
Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада |
Дата правядзення |
Час правядзення |
Нумар тэлефона |
КУЧЫНСКАЯ Наталля Пятроўна, начальнік аддзела метадалогіі і рэгулявання бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці |
06.04.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200 48 86 |
КУЛІК Аляксандр Антонавіч, міністр лясной гаспадаркі |
13.04.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200 46 01 |
МАЦКЕВІЧ Андрэй Антонавіч, начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі |
20.04.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200 47 11 |
ЮШКЕВІЧ Сяргей Андрэевіч, начальнік аддзела навукі, прававой і кадравай работы |
27.04.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200 04 53 |
© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены
Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў