Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

26 красавіка 2024 г. – 38 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Разбурыўся рэактар 4-га энергаблока Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, размешчанай каля горада Прыпяці.

Чарнобыльская катастрофа закранула значную частку нашай краіны. На тэрыторыях радыёактыўнага забруджвання апынулася 3678 населеных пунктаў, у якіх пражывалі 2,2 млн чалавек; 479 населеных пунктаў спынілі існаванне. З пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы тэрыторый адселена 137,7 тыс. чалавек, з якіх 75% - жыхары Гомельскай вобласці.

Гэта красавіцкая дата стала асаблівай не толькі для Беларусі, Расіі і Украіны, але і для ўсяго свету. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень успамінае пра Чарнобыль, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, спыніў радыяцыйную стыхію.

Чарнобыльская катастрофа стала выклікам для ўсёй міжнароднай супольнасці.

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны!

Сёння спаўняецца 38 гадоў з дня страшнай не толькі ў гісторыі Беларусі, але і ўсяго чалавецтва, аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Больш за два дзясяткі краін закранула гэта бяда. Радыёактыўнае забруджванне ў рознай ступені закранула амаль усю тэрыторыю нашай краіны, але больш за іншых пацярпелі Брэсцкая, Гомельская і Магілёўская вобласці.

Па гэты дзень мы адчуваем на сабе наступствы гэтай жудаснай трагедыі. Тысячы людзей вымушаны былі пакінуць сваю малую радзіму, у многіх пахіснулася здароўе, хтосьці заўчасна пайшоў з жыцця. Адбілася гэта трагедыя і на стане нашага галоўнага прыроднага рэсурсу – лесу. Па гэты дзень у краіне налічваецца каля 1,5 млн. га лясоў, забруджаных радыёнуклідамі. Гэта больш за 15% ад агульнай плошчы ўсіх лясных насаджэнняў.

Так, рана ці позна гэтыя тэрыторыі ачысцяцца – і мы бачым, што гэты працэс ужо ідзе, але жах ад усведамлення таго, што адбылося, не пакіне нас ніколі. Трагедыя на Чарнобыльскай АЭС так ці інакш закранула практычна кожную беларускую сям'ю.

Менавіта таму ў гадавіну трагедыі мы кожны раз ушаноўваем нашых ліквідатараў. Некалькі сотняў сённяшніх работнікаў лесагаспадарчай галіны прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі. Нашы з вамі калегі працавалі на пасяўной у забруджаных зонах, вывозілі радыёактыўныя адходы ў пункт пахавання, хавалі дамы і транспарт, былі задзейнічаны на вывазцы людзей і рэчаў з зоны паражэння, на ўборцы забруджаных тэрыторый, будавалі дарогі, займаліся дэзактывацыяй палёў, ахоўвалі лясы ад пажараў, займаліся паляўнічай здабычай птушак для правядзення аналізаў. Гэта ўсе нашы людзі. Людзі лесу!

Сёння я выказваю шчырую падзяку нашым ліквідатарам-працаўнікам і тым, хто пайшоў на пенсію. Вы - сапраўдныя героі. Прыклад для кожнага з нас. Дзякуй вам!

26 красавіка 1986 назаўжды застанецца ў памяці беларусаў. Але наша з вамі задача зрабіць усё магчымае, каб Чарнобыль больш ніколі не паўтарыўся. А гэта значыць, што перш за ўсё мы абавязаны якасна займацца сваёй справай, памятаючы, што ў будучыні жыць нашым дзецям і ўнукам.

З павагай, Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік

Серада, 24 Красавік 2024 20:03

Усебеларускі народны сход

Сёння, 24 красавіка 2024 г. у Мінску пачне працу Усебеларускі народны сход!

24 красавіка дэлегатам трэба будзе вырашыць арганізацыйныя пытанні: прыняць часовы рэгламент работы УНС, абраць старшыню УНС, яго намесніка(аў), членаў Прэзідыума.

25 красавіка дэлегаты разгледзяць праекты стратэгічна важных дакументаў: канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і ваенную дактрыну.

Усебеларускі народны сход праводзіцца з 1996 года. Гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь. Рашэнні УНС з'яўляюцца абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі, за выключэннем актаў судовых органаў.

Падпісвайцеся на наш тэлеграм канал!

https://t.me/rlssc_by

Панядзелак, 22 Красавік 2024 11:02

Рэспубліканскі суботнік

20 красавіка работнікі ўстановы «РЛСНЦ» прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку! Навялі парадак на тэрыторыі ўстановы.

Старонка 12 з 39

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў