Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_olga

Мінская вобласць сёння прымае выязное пасяджэнне калегіі Мінлясгаса. У цэнтры ўвагі кіруючага актыву галіны Любанскі і Старадарожскі лясгасы.

Больш падрабязна тут: t.me/minleshoz

Біятэхналагічная лабараторыя РЛСНЦ прапануе саджанцы дурніцы, размножаныя метадам in vitro, што гарантуе:

  • Высокую генетычную чысціню;
  • Адсутнасць захворванняў і вірусаў;
  • Хуткую адаптацыю і прыжывальнасць;
  • Багаты і стабільны ўраджай.

Перавагі нашых саджанцаў:

  • Сучасная тэхналогія мікракланальнага размнажэння - гарантыя здароўя і якасці раслін;
  • Шырокі выбар гатункаў - 26 гатункаў;
  • Прафесійная кансультацыя - дапаможам з выбарам гатунку і дамо рэкамендацыі па доглядзе.

Нумары для сувязі:

+375 (17) 510-63-94

+375 (29) 683-10-42

Сёння, 22 чэрвеня 2025 года, мы ўспамінаем адну з самых трагічных дат у гісторыі Беларусі – пачатак Вялікай Айчыннай вайны. 84 гады таму, 22 чэрвеня 1941 года, на нашу зямлю ўварваліся нямецка-фашысцкія захопнікі. Гэты дзень стаў пачаткам самай кровапралітнай вайны, якая забрала мільёны жыццяў, разбурыла гарады і вёскі.

Даўно адгрымела Вялікая Айчынная вайна, але ўспаміны пра яе і цяпер выклікаюць у сэрцы кожнага беларуса адчуванне горычы і пакуты. Гэты боль не сціхне ніколі: 1418 дзён і начэй вайны, 30 мільёнаў людзей, якія не дажылі да Перамогі, тысячы спаленых гарадоў і вёсак…

Мы смуткуем па ўсіх, хто загінуў у гэтай вайне, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду і незалежнасць. Мы памятаем пра гераізм і мужнасць савецкіх воінаў, пра стойкасць і самаадданасць беларускага народа.

Няхай гэтая дата нагадвае нам пра важнасць міру, пра неабходнасць берагчы і абараняць нашу Радзіму.

Вечная памяць героям!

Чацвер, 19 Чэрвень 2025 18:11

Зялёныя фарбы РЛСНЦ

Паглядзіце, як прыгожа зараз у нашым Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры!

Тут сапраўднае царства дэкаратыўнага пасадкавага матэрыялу.

Спяшаецеся ўпрыгожыць свае дачныя ўчасткі зялёнымі фарбамі!

Адрас: Мінскі р-н, Шчомысліцкі сельскі савет, Р-1, 17 км., 3, раён в. Воўкавічы

Панядзелак, 14 Кастрычнік 2024 18:02

Дай лесу новае жыццё!

Ужо ў гэту суботу, 12 кастрычніка 2024 г. быў пакладзены старт акцыі "Дай лесу новае жыццё"!

Супрацоўнікі РЛСНЦ на чале з дырэктарам Карас Андрэем Мікалаевічам працавалi на пасадцы лясных культур у Майсееўскім лясніцтве Мазырскага вопытнага лясгаса.

Саджаючы лес, мы разумеем, што выконваем важную місію, уносім уклад у будучыню нашай роднай краіны.

Старонка 2 з 7

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў