Сёння, 22 чэрвеня 2025 года, мы ўспамінаем адну з самых трагічных дат у гісторыі Беларусі – пачатак Вялікай Айчыннай вайны. 84 гады таму, 22 чэрвеня 1941 года, на нашу зямлю ўварваліся нямецка-фашысцкія захопнікі. Гэты дзень стаў пачаткам самай кровапралітнай вайны, якая забрала мільёны жыццяў, разбурыла гарады і вёскі.
Даўно адгрымела Вялікая Айчынная вайна, але ўспаміны пра яе і цяпер выклікаюць у сэрцы кожнага беларуса адчуванне горычы і пакуты. Гэты боль не сціхне ніколі: 1418 дзён і начэй вайны, 30 мільёнаў людзей, якія не дажылі да Перамогі, тысячы спаленых гарадоў і вёсак…
Мы смуткуем па ўсіх, хто загінуў у гэтай вайне, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду і незалежнасць. Мы памятаем пра гераізм і мужнасць савецкіх воінаў, пра стойкасць і самаадданасць беларускага народа.
Няхай гэтая дата нагадвае нам пра важнасць міру, пра неабходнасць берагчы і абараняць нашу Радзіму.
Вечная памяць героям!