Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

Дарагія калегі!

Ад усёй душы віншую Вас са святам Вясны і Працы – 1 Мая!

Першамай заўсёды быў, ёсць і будзе святам працы і жыцця, міру і згоды, радасці і адзінства. Гэта тыя каштоўнасці, якія важныя ва ўсе часы. Бо ў аснове дабрабыту сям'і, грамадства, дзяржавы ляжыць сумленная праца, калектыўная згуртаванасць, імкненне зрабіць жыццё лепшым.

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам поспехаў у справах, мірнай працы, светлага шчаслівага жыцця, моцнага здароўя, добрага вясновага настрою і дабрабыту кожнаму дому!

З найлепшымі пажаданнямі

Дырэктар Карась А.М.

Публікуем графік "прамых тэлефонных ліній", якія праводзяцца ў маi 2024 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада

Дата

правядзення

Час правядзення

Нумар

тэлефона

БАНДАРЭНКА

Аляксей Уладзіміравіч,

начальнік аддзела дакументазвароту, інфарматызацыі і арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння

04.05.2024

9:00-12:00

(017) 200 49 04

ДРАГУН

Аляксандр Мікалаевіч,

першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі

11.05.2024

9:00-12:00

(017) 200 46 05

КАЗАРЭЗ

Аляксандр Іванавіч,

начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі

18.05.2024

9:00-12:00

(017) 200 46 32

МАЛАШЭВІЧ

Ігар Ігаравіч,

начальнік упраўлення эканомікі і інвестыцый

25.05.2024

9:00-12:00

(017) 200 42 34

Сёння, 26 красавіка 2024 года ў РЛСНЦ адбылося мерапрыемства прысвечанае трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. У рамках мерапрыемства быў прадстаўлены відэаролік "Чарнобыль".

У чарговую гадавіну чарнобыльскай трагедыі заклікаем усіх свята шанаваць памяць людзей, якія аддалі свае жыцці, каб прадухіліць бяду. Шануеце і засцерагайце тое, што нясе сапраўднае шчасце — мiр, прыроду, сваю сям'ю і сяброў.

Пятніца, 26 Красавік 2024 16:16

Ахова працы і бяспека дарожнага руху

26 красавіка 2024 года ў РЛСНЦ праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня аховы працы, у мэтах садзейнічання прадухіленню няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на працоўных месцах.

Таксама праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, з мэтай прафілактыкі ДТЗ з удзелам двухколавага транспарту.

26 красавіка 2024 г. – 38 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Разбурыўся рэактар 4-га энергаблока Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, размешчанай каля горада Прыпяці.

Чарнобыльская катастрофа закранула значную частку нашай краіны. На тэрыторыях радыёактыўнага забруджвання апынулася 3678 населеных пунктаў, у якіх пражывалі 2,2 млн чалавек; 479 населеных пунктаў спынілі існаванне. З пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы тэрыторый адселена 137,7 тыс. чалавек, з якіх 75% - жыхары Гомельскай вобласці.

Гэта красавіцкая дата стала асаблівай не толькі для Беларусі, Расіі і Украіны, але і для ўсяго свету. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень успамінае пра Чарнобыль, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, спыніў радыяцыйную стыхію.

Чарнобыльская катастрофа стала выклікам для ўсёй міжнароднай супольнасці.

Старонка 3 з 31

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў