Кожны год 3 ліпеня Рэспубліка Беларусь адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці.
Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме. У тым жа годзе дэкрэтам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі было ўстаноўлена дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Ён адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня 1944 года. Гэтае свята стала сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы.
Сёння мы аддаём даніну памяці і павагі ўсім тым, хто змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў у партызанскім і падпольным руху, працаваў у тыле дзеля жыцця будучых пакаленняў, даўшы магчымасць нам, іх нашчадкам, стварыць свабодную і развітую краіну – Рэспубліку Беларусь. Бязмежная падзяка пакаленню пераможцаў заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах!
У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім пакаленням беларусаў здароўя, дабрабыту, шчасця і мірнага неба над галавой!