Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Другая нядзеля мая ў Беларусі - Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Гэта дзяржаўнае свята, прысвечанае сімвалам Беларусі як суверэннай дзяржавы, адзначаецца ў краіне штогод у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.

    Герб, сцяг і гімн дзяржавы - галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны адлюстроўваюць пэўныя бакі нацыі і дзяржавы, даючы ўяўленне аб гістарычным шляху краіны і яе нацыянальных каштоўнасцях.

    Галоўныя сімвалы нашай краіны аб'ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць у сабе шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, згуртаванасць беларускага народа, яго працавітасць і імкненне да міру, а таксама з'яўляюцца арыенцірам на пабудову моцнай і суверэннай краіны.

    12 05 25 20

    12.05.2025 Крыніца: Ул. iнф.

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў