У ходзе правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, мерапрыемстваў, прымеркаваных Году добраўпарадкавання, а таксама ў рамках правядзення Мінлясгасам добраахвотнай грамадскай акцыі "Лес! Дабро! Парадак!" працоўны калектыў РЛСНЦ выканаў работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, прылеглай да абеліска на брацкай магіле воіна РККА Байдака I.У., размешчанай у в. Строчыца, грамадзянскія могілкі. На тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі "Шчомысліцкая сярэдняя школа" закладзена алея памяці з удзелам супрацоўнікаў РЛСНЦ, навучэнцаў і выкладчыцкага складу школы. На тэрыторыі РЛЛНЦ і на прылеглай да ўстановы тэрыторыі праведзены работы па навядзенні парадку.