Ужо ў гэтую суботу ў краіне стартуе новая кампанія - добраахвотная грамадская акцыя "Лес! Дабро! Парадак!". Сімвалічна, што яе старт будзе дадзены ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, а таксама ў дзень завяршэння яшчэ адной акцыі "Дай лесу новае жыццё!", якая з поспехам праходзіць у гэтыя дні..
Мэта новай кампаніі Мінлясгаса - добраўпарадкаванне і навядзенне парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванне месцаў масавага адпачынку грамадзян і памятных аб'ектаў. Далучыцца да ініцыятывы "Лес! Дабро! Парадак!" можа кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва.
Кампанія працягнецца да 1 мая ўключна.
Крыніца Мінлясгас