Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Семінар у Клічаўскім лясгасе

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • У Клічаўскім лясгасе сёння прайшоў рэспубліканскі семінар па лесааднаўленні.

    Па выніках мінулага года лясгас - у ліку лідараў галіны па ўзнаўленні лясоў.

    Семінар стартаваў у Далгоўскiм лясніцтве, дзе было праведзена садзейнічанне натуральнаму аднаўленню лесу. З вынікамі азнаёміліся не толькі галоўныя ляснічыя і спецыялісты ДВЛГА і лясгасаў, але і прадстаўнікі навуковай сферы.

    - Прырода спраўляецца, не трэба ёй перашкаджаць, - сказаў Аляксандр Драгун аб натуральным аднаўленні. - Такі метад шмат гадоў практыкуе Клічаўскі лясгас. Тут праводзяць паступовыя рубкі. Іх сутнасць, што да апошняга прыёму на ўчастку, дзе іх вядуць, ужо ёсць насаджэнні, якія можна пераводзіць. Такі лес расце лепш, ён больш устойлівы да хвароб.

    Мае значэнне і эканамічны эфект. Праводзіць натуральнае аднаўленне танней, чым ствараць культуры.

    Падчас семінара яго ўдзельнікі паглядзелі, як агароджваюць культуры ў Клічаўскім лясніцтве. У лясгасе створана асобная брыгада, работнікі якой займаюцца выключна агароджваннем.

    Вопыт Клічаўскага лясгаса па агароджванні культур першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун даручыў распаўсюдзіць на ўсе лясгасы галіны.

    Падчас семінара ў Клічаўскім лясгасе былі прааналізаваны таксама выдаткі на таксацыю лесасек і лесааднаўленне пры розных відах высечак.

    21.03.2025 Крыніца: Ул. iнф.

    Галерэя малюнкаў

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў