Работнікі РЛСНЦ прынялі ўдзел у мерапрыемстве "РАЗАМ У БУДУЧЫНЮ!", якое праводзілася з маладымі прадстаўнікамі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да стэлы "Мінск - горад-герой" разам са старшынёй галіновага прафсаюза Юрыем Шумскім.
Наступным прыпынкам мерапрыемства было наведванне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас экскурсіі ўдзельнікі змаглі адчуць усе нягоды таго часу.
Завяршэннем мерапрыемства было наведванне экспазіцыйна-выставачнай залы Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі і інфармацыйная сустрэча з намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных пытаннях і персаналу ААТ "УКБ "Бабруйскаграмаш" Верай Шырокай.