Сёння ў Налібоцкай пушчы ўрачыста адкрылі новы гісторыка-турыстычны аб'ект "Партызанскі рух Налібоцкай пушчы".
Унікальны партызанскі лагер, прыдатны ў наступным для пражывання турыстаў, размясціўся ў сэрцы Налібоцкай пушчы на тэрыторыі Іўеўскага раёна.
Сімвалічна, што знакавы гістарычны аб'ект адкрыўся ў год святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэта першы інтэрактыўны партызанскі лагер у краіне - госці змогуць не толькі азнаёміцца з экспазіцыяй, але і перанесціся на 80+ гадоў таму, правёўшы ноч у лесе ў сапраўдных партызанскіх умовах.