Каля сотні работнікаў лясной гаспадаркі, прадстаўнікі навукі і ветэранскага корпуса сабраліся сёння ў Івацэвічах, каб абмеркаваць праблемныя пытанні лесааднаўлення.
У фармаце круглага стала спецыялісты паспрабуюць знайсці адказ на пытанне "Што трэба зрабіць для таго каб павысіць прыжываемасць лясных культур?"
Да пачатку пленарнай часткі ўдзельнікі круглага стала знаёмяцца з работай комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай у Івацэвіцкім вопытным лясгасе.