У гэты дзень хочацца сказаць дзякуй усім мамам на планеце за самы лепшы падарунак — жыццё!
Дарагія нашы мамы і бабулі! Сардэчна віншуем Вас з Днём маці і жадаем душэўных сіл, жыццёвай мудрасці, анёльскага цярпення, жаночага шчасця, узаемнай любові і хатняй утульнасці. Дзякуй вам, родныя, за тое цяпло, пяшчоту, ласку і клопат, якія вы так шчыра нам аддаеце. Жадаем вам, нашы дарагія, заўсёды і ўсюды адчуваць сябе патрэбнымі і любімымі. Шчасця вам і моцнага здароўя!