11 чэрвеня ўстанову "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" наведалі студэнты III курса ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт". Студэнты азнаёміліся з дзейнасцю навукова-даследчага аддзела ўстановы, з тэхналогіяй перапрацоўкі лесанасеннай сыравіны, з тэхналогіяй вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, з дзейнасцю цэнтральнай аналітычнай лабараторыі РЛСНЦ.