Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

З ДНЁМ ПЕРАМОГІ! Аляксандр Кулік павіншаваў работнікаў і ветэранаў галіны з адным з найважнейшых святаў

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі галіны!

    Прыміце цёплыя віншаванні з нагоды знакавага свята – Дня Перамогі.

    У гэтым годзе наша краіна святкуе 80-годдзе з дня Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта Перамога дасталася нашаму народу вялізнай цаной. Мільёны разбураных лёсаў, неацэнныя чалавечыя страты, тысячы разбураных гарадоў і вёсак - усё гэта пра нашу шматпакутную Радзіму.

    Учорашнія салдаты, а сённяшнія ветэраны назаўжды ўвайшлі ў падручнікі нашай гісторыі як прыклад Мужнасці і Гераізму. Імкненне ў што б там ні стала даць адпор ворагу, абараніць сваю Радзіму, абараніць сваіх блізкіх падахвочвала зусім маладых юнакоў і дзяўчын без лішніх роздумаў лезці ў акопы, запісвацца ў шэрагі партызан, весці падпольную дзейнасць... У той вайне не было назіраючых. Ваявалі ўсе: і мядсёстры, якія пад кулямі ратавалі нашых салдат, і журналісты, якія выдавалі гарачыя навіны з фронту, і простыя жыхары, якія на свой страх і рызыку аддавалі апошні кавалак хлеба нашым салдатам.

    Вялізным гонарам для лясной гаспадаркі былі і застаюцца яе ветэраны. На шчасце, яшчэ жывыя тыя, хто ў далёкіх 40-х са зброяй у руках ваяваў за краіну, а пасля, у мірны час, абраў служэнне лесу. Як я часта адзначаю, адной з самых мірных галін.

    Дзень Перамогі – асаблівае свята для 16 пенсіянераў сістэмы Мінлясгаса. Нехта з іх быў салдатам, а нехта воляю лёсаў стаў вязнем фашысцкіх канцлагераў. Сёння нямногія з нашых ветэранаў любяць успамінаць падзеі тых гадоў: нягледзячы на доўгія гады, гэтая рана ўнутры так і не загаілася…

    Сёння, калі каля беларускіх межаў мы зноў чуем гэта небяспечнае бразганне зброяй, задача кожнага з нас: зрабіць усё, каб не разбурыць той далікатны мiр, з такой цяжкасцю заваяваны нашымі продкамі. Мы, сучаснае пакаленне беларусаў, назаўжды ў даўгу перад нашымі ветэранамі - і павінны памятаць пра гэта. Дзякуй Вам, ветэраны!

    Паважаныя калегі! Я жадаю кожнаму з вас міру, дабра, дабрабыту. Сучаснасць і будучыня ў нашых руках. Ад таго, якім яна будзе, залежыць не ад некага, а толькі ад нас. Горкія ўрокі мінулага, хоць і засталіся ў гісторыі, але заўсёды нагадваюць нам аб тым, што страціць і разбурыць, што б там ні было, вельмі лёгка, захаваць і прымножыць - куды цяжэй. Няхай кожны жыве толькі са знакам "плюс": і ў асабістым, і ў прафесійным жыцці.

    Са святам! З Днём Перамогі!

    З павагай, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік

    09.05.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў