Дарагія работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Прыміце цёплыя віншаванні са Святам працы!
Менавіта працавітасць - тая рыса, якая здаўна аб'ядноўвала беларусаў. Толькі дзякуючы працы некалькіх пакаленняў мы змаглі пабудаваць моцную, незалежную, квітнеючую дзяржаву. І сёння вельмі важна зберагчы і прадоўжыць тыя добрыя традыцыі, якія былі закладзены нашымі продкамі.
Дзякуючы працы мы развіваемся, рэалізуемся. Вось чаму так важна выхоўваць у нашых дзецях павагу, а таксама любоў да працы і пачуццё адказнасці за сучаснасць і будучыню краіны.
Адказнае стаўленне да справы - тое, што заўсёды адрознівала і работнікаў лясной галіны. У сваім выступленні на Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка зрабіў асаблівы акцэнт на поспехах лясной гаспадаркі. Гэта высокая ацэнка была б немагчымай без працы кожнага з вас.
Неверагодна прыемнай навіной стала інфармацыя аб тым, што адразу дзве лесагаспадарчыя ўстановы – Капыльскі вопытны і Лепельскі лясгасы – былі занесены напярэдадні свята працы на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэта яшчэ адно прызнанне працы работнікаў нашай галіны на ўзроўні краіны! Упрыгожылі імёны работнікаў і назвы арганізацый лясной гаспадаркі і абласныя, раённыя Дошкі гонару.
Пра што гэта ўсё кажа? Пра тое, што праца работнікаў лясной гаспадаркі важная і каштоўная, яе бачаць і адзначаюць – мы гэтым ганарымся.
Карыстаючыся выпадкам, я хацеў бы падзякаваць усім работнікам лясной галіны - а гэта больш за 36 тысяч чалавек - за вашу штодзённую нялёгкую працу, спалучаную, часам, з пэўнымі пазбаўленнямі і рызыкамі.
Асобныя словы ўдзячнасці хацеў бы выказаць прафсаюзным лідарам нашай галіны, якія клапоцяцца аб тым, каб нашы работнікі і іх сем'і адчувалі сябе сацыяльна абароненымі. Дарэчы, сёлета прафсаюзны рух Беларусі святкуе сваё 120-годдзе – гэта знакавая дата ў гісторыі нашай краіны.
Жадаю моцнага здароўя, міру, дабрабыту ўсім работнікам і ветэранам нашай галіны. Новых працоўных здзяйсненняў на карысць лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь!
Са святам!
З павагай,
Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік