Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Зварот міністра лясной гаспадаркі ў сувязі з гадавінай трагедыі ў Хатыні

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Гісторыя вёскі Хатынь адгукаецца болем у сэрцы кожнага беларуса. 22 сакавіка 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі бязлітасна знішчылі 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей. Людзей расстрэльвалі і палілі жыўцом – такім крывавым метадам фашысты спрабавалі сцерці з твару зямлі тысячы нашых вёсак і гарадоў. У кожным кутку Беларусі ёсць такія сумна вядомыя месцы, як Хатынь, – сімвалы гора, але ў той жа час непакорлівасці беларускага народа.

    У гэту журботную дату мы ўспамінаем ахвяр Вялікай Айчыннай вайны - кожнага трэцяга беларуса, які так і не ўбачыў мірнае неба над сваім домам. Страшна ўявіць, колькі лёсаў абарвалася з-за вар'ятскiх ідэй фашыстаў, колькі людзей страціла сваіх родных і блізкіх.

    Наш абавязак - не забываць і перадаваць гісторыю, каб будучыя пакаленні ведалі, як важна берагчы мір і свабоду. Лічу, што дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» павінен наведаць кожны беларус і аддаць даніну памяці тым, хто загінуў за нашу з вамі свабоду.

    Сёння мы абавязаны клапаціцца пра мір і ўмацоўваць адзінства нашага народа. Імкнуцца да таго, каб падобныя трагедыі больш ніколі не паўтарыліся на нашай зямлі. Няхай гадавіна Хатыні будзе напамінам аб неабходнасці міру, згоды і справядлівасці.

    Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік

    22.03.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў