Дзень беларускай навукі, афіцыйна ўстаноўлены ў 1993 годзе, адзначаецца штогод у апошнюю нядзелю студзеня. Навуковыя веды фарміруюць надзейны падмурак для развіцця і працвітання грамадства і дзяржавы, спрыяюць росту дабрабыту беларускага народа, з'яўляюцца асновай сацыяльнага прагрэсу. Віншуем навуковых работнікаў, прафесарска-выкладчыцкі склад, аспірантаў, магістрантаў з прафесійным святам! Жадаем значных адкрыццяў і новых навуковых дасягненняў!