У галоўным лясным дакуменце адлюстраваны змены, якiя тычацца як работнікаў галіны, так і простых грамадзян.
Да прыкладу, спрошчана працэдура нарыхтоўкі дэкаратыўных раслін грамадзянамі для наступнага азелянення населеных пунктаў, прысядзібных участкаў, іншых аб'ектаў. Таксама скарэкціраваны парадак падаўжэння ордэраў на нарыхтоўкi драўніны на корані. Удакладнены абавязкі грамадзян пры выяўленні пажараў.
Абноўлены Лясны кодэкс істотна пашырае пералік паўнамоцтваў і механізмаў аховы лесу з пункту гледжання выяўлення незаконных высечак, барацьбы з ляснымі пажарамі, захопамі. Пашыраны пералік службовых асоб, на якіх ускладаюцца функцыі дзяржаўнай лясной аховы.
Аб усіх новаўвядзеннях, прадугледжаных дакументам, чытайце ў інтэрв'ю першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Драгуна газеце "Рэспубліка", якое выйшла яшчэ ў жніўні мінулага года.