Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Дапаможам дзецям разам!

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» ўжо стала добрай традыцыяй. Яна праходзіць у Беларусі больш за 25 гадоў. Гэты год не з'яўляецца выключэннем.

    Акцыя «Нашы дзеці» стартавала 15 снежня і працягнецца да 15 студзеня 2024 года. Яна праходзіць на рэспубліканскім узроўні і ў рэгіёнах. Яе мэта – аказаць падтрымку дзецям, якія ў ёй маюць патрэбу.

    У рамках акцыі прадстаўнікі органаў улады і грамадскіх аб'яднанняў наведаюць дзіцячыя інтэрнаты, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтры рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы і іншыя ўстановы. Высокія госці павіншуюць дзетак, уручаць салодкія падарункі і цацкі. Дзяржава паклапацілася, каб напярэдадні Новага года і Каляд кожнае дзіця адчула атмасферу свята, цеплыню і падтрымку.

    У сталіцы і ва ўсіх рэгіёнах пройдуць навагоднія мерапрыемствы для дзяцей. У Палацы Рэспублікі з удзелам Кіраўніка дзяржавы адбудзецца дабрачыннае дзіцячае навагодняе свята, у якім прымуць удзел хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх куткоў краіны. У Палацы Незалежнасці пройдзе рэспубліканскі навагодні баль. Дзяцей чакае мноства сюрпрызаў і ўражанняў.

    21.12.2023 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў