21 верасня Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай медыцынскай дапамогі.
Даведачна: Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў рэспубліцы з 2018 года з ініцыятывы Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі. Штуршком да правядзення Адзінага дня бяспекі паслужыла трагедыя ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Расійскім г.Кемерава, дзе ў 2018 годзе ў выніку пажару загінулі 60 чалавек, з іх 37 дзяцей, яшчэ 79 атрымалі траўмы. Тады ў будынку не было арганізавана апавяшчэнне аб пажары і эвакуацыя наведвальнікаў. Не рабіліся спробы па прадухіленні панікі і падчас пажару ў будынку ўтварылася цісканіна. Шмат людзей загінулі каля эвакуацыйнага выхаду, які ніхто не адчыніў. З-за позняй абвесткі аб пажары частка наведвальнікаў загінулі ў адной з кіназалаў - шляхі эвакуацыі былі адрэзаныя пажарам.