Паважаныя мужчыны!
Упершыню ў гісторыі нашай краіны мы святкуем Дзень бацькі. І гэта вельмі сімвалічна, бо сапраўдную сям'ю з прыгожымі і здаровымі дзецьмі ствараюць абодва бацькі: маці і тата.
Мужчыны не часта выхваляюцца сваімі бацькоўскімі заслугамі. Але, рыхтуючыся да гэтага свята, мы даведаліся, што ў нашай галіне, у лясной гаспадарцы, працуюць не толькі добрасумленныя работнікі, але і цудоўныя бацькі. Напрыклад, самы шматдзетны тата ў нашай галіне выхоўвае адразу 15 дзяцей! Не хопіць пальцаў на дзвюх руках, каб пералічыць тых, хто кожны дзень пасля працы вяртаецца ў сем'і з 8, 10, 12 малымі... Нягледзячы на стомленасць, дапамагаюць сваім жонкам у вырашэнні бытавых пытанняў, становячыся тым самым прыкладам для многіх з нас.
Асаблівага захаплення заслугоўваюць таты, якія воляю лёсаў вымушаны ў адзіночку выхоўваць сваіх дачок і сыноў. Для сваіх дзяцей яны змаглі стаць не толькі добрымі бацькамі, але і замянілі, наколькі гэта магчыма, самага важнага чалавека ў жыцці кожнага - маці. І гэты факт толькі чарговы раз даказвае тую думку, што ў лясной гаспадарцы працуюць па-сапраўднаму моцныя мужчыны.
Дарагія бацькі! Наша галіна ганарыцца вамі. І ў гэта цудоўнае свята я хачу пажадаць кожнаму з вас моцнага здароўя, дабрабыту, дабра. Няхай вашы дзеці заўсёды будуць шчаслівыя, а іх радасныя ўсмешкі будуць лепшай узнагародай за вашу бацькоўскую працу. Са святам! З Днём бацькі!
З павагай, Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр КУЛІК