Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Куліка міністрам лясной гаспадаркі Беларусі.
Да гэтага часу Аляксандр Кулік працаваў на пасадзе дырэктара дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы "Кобрынскі доследны лясгас". Раней на працягу шэрага гадоў ён таксама займаў пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі, і ўся яго кар'ера звязана з работай у гэтай сферы.
Пасля прызначэння Аляксандр Антановіч паразмаўляў з журналістамі вядучых рэспубліканскіх СМІ. У сваім інтэрв'ю ён, у прыватнасці, расказаў:
"Сорак працэнтаў тэрыторыі нашай краіны займаюць лясы. Патрабаванне кіраўніка дзяржавы нязменнае - рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў і беражлівыя адносіны, - адзначыў новы кіраўнік ведамства. - Работа вядзецца па трох асноўных напрамках".
Першы напрамак - гэта якаснае лесааднаўленне, пасадкі, пасеў лесу. "На жаль, у гэтым пытанні ёсць недахопы, і кіраўнік дзяржавы прама пра гэта гаворыць. Другі напрамак - прамысловая дзейнасць. Патрапіла пад санкцыі прадукцыя дрэваапрацоўкі, але разам з тым гэта дазволіць стабілізаваць, і ўжо стабілізаваўся кошт на ўнутраным рынку на сыравіну для прадпрыемстваў з "больш паглыбленай ступенню дрэваапрацоўкі, - прадоўжыў Аляксандр Кулік. - Гэта тое, што цяпер запатрабавана на сусветным рынку: пліта, фанера, мэбля. У нас экспартавалася ў асноўным прадукцыя з нізкай дабаўленай вартасцю - гэта сырыя піламатэрыялы і часткова сухія. Таму зараз ёсць магчымасць больш паглыбляць перапрацоўку драўніны. І пераарыентацыя, мы ўжо адгружаем прадукцыю на Кітай, на Азербайджан першыя пастаўкі пайшлі".
Трэці напрамак, паводле слоў кіраўніка, - гэта беражлівыя адносіны да жывёльнага свету.
Новы міністр расказаў журналістам, што ўсё жыццё працуе ў гэтай сферы і ўпэўнены, што зможа эфектыўна прымяніць набыты вопыт на новай пасадзе.
Прэс-служба Мінлясгаса па матэрыялах БЕЛТА