Пад такім дэвізам працуе ёлачны базар арганізаваны Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтрам у горадзе Мінску па вул. Прытыцкага,146.
Праца ёлачнага базару працягнецца да 31 снежня. Продаж навагодніх прыгажунь ажыццяўляецца штодзень з 12.00 да 20.00.
Акрамя елак пакупнікі могуць набыць хвоі, Калядныя вянкі, упрыгожванні для інтэр'ераў, дрэвы ў кантэйнерах.