Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Беларусам прапануюць паўдзельнічаць у падліку вадаплаўных птушак

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Беларусам прапануюць паўдзельнічаць у падліку вадаплаўных птушак 15-31 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

    "Штогод у студзені АПБ І НПЦ НАН па біярэсурсах праводзяць улік вадаплаўных птушак, каб ацаніць, якія віды і ў якой колькасці зімуюць у Беларусі. Гэта дазволіць лепш планаваць дзеянні па іх ахове і ў краіне, і на міжнародным узроўні. Зімовыя падлікі праходзяць у многіх дзяржавах і даюць інфармацыю амаль пра 900 відаў птушак. Для нас важна, каб у падліках прымала ўдзел як мага большая колькасць людзей: тады вынікі будуць больш дакладнымі", - распавялі ў АПБ.

    "Птушыны перапіс" пройдзе 15-31 студзеня па ўсёй краіне. Ахвотным паўдзельнічаць дастаткова наведаць бліжэйшы вадаём, падлічыць, колькі там птушак і якіх відаў, і занесці усе дадзеныя ў анкету, якую можна спампаваць на сайце АПБ. Каб вызначыць вiд, можна скарыстацца вызначальнікам guide.florafauna.by альбо яго мабільнай версіяй. Таксама справіцца з гэтай задачай могуць дапамагчы ў Telegram-чаце "Ціў-ціў!". Калі даведацца вiд усё роўна не атрымалася, варта запісаць агульную колькасць птушак, сфатаграфаваць або апісаць незнаёмыя віды і пазначыць лік такіх птушак. Фота можна даслаць на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., каб спецыялісты вызначылі від птушак.

    Для кожнага падліку запаўняецца асобная анкета. "Напрыклад, калі вы ў адзін дзень падлічылі птушак на рацэ і на возеры, а потым паўторна на тым жа возеры, трэба будзе падаць тры анкеты. Калі птушак няма або вадаём увесь пакрыты лёдам, таксама вызначайце гэта ў анкеце, - растлумачылі ў АПБ. - Звяртайце ўвагу і на акальцаваных птушак, указвайце іх вiд, нумар кальца, дату і дакладнае месца назірання. Будзе выдатна, калі зробіце фота, дзе счытваецца надпіс на кальцы".

    Анкету можна даслаць у сакратарыят грамадскай арганізацыі не пазней 7 лютага ў электронным (на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.) або папяровым выглядзе (ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны ", вул.Парніковая, д. 11, к. 4, 220114, Мінск).

    У мінулым годзе на зімоўцы ў Беларусі налічылі 23 026 птушак 31 вiду.

    Крыніца: БЕЛТА

    14.01.2021 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў