Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр святкуе 73-годдзе з дня ўтварэння

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Сёння цэнтр займаецца адборам і ўлікам плюсавых дрэў і насаджэнняў, генетычных рэзерватаў, вядзе дакументацыю па аб'ектах пастаяннай селекцыйнай базы рэспублікі, вырошчвае пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай для лясгасаў краіны, перапрацоўвае лесанасенную сыравіну і вызначае пасяўныя якасці насення.

    Таксама аказвае метадычную дапамогу і кантралюе гадавальніцкiя гаспадаркі. Супрацоўнікі РЛССЦ распрацоўваюць, удасканальваюць і ўкараняюць перадавыя інавацыйныя тэхналогіі ў працэс лесааднаўлення, абапіраючыся ў тым ліку на замежны вопыт. Варта таксама адзначыць і вытворчасць дэкаратыўна-пасадачнага матэрыялу. Асартымент дэкаратыўных раслін вельмі шырокі, упадабаную расліну заўсёды можна набыць у гандлёвым павільёне цэнтра, а на днях сюды варта зазірнуць за навагодняй ялінкай.

    З гісторыі...

    У 1947 годзе ў вёсцы Шчомысліца Мінскага раёна была створана Рэспубліканская лесанасенная станцыя з мэтай вызначэння пасяўных якасцяў насення, якое нарыхтоўваюцца лясгасамі галіны, а таксама кантролю за станам лесанасенных спраў у іх. Ужо ў 50-х гадах пачаўся пераход ляснога насенняводства на селекцыйную аснову, былі вылучаны плюсавыя дрэвы, а ў канцы 60-х гадоў тут прыступілі да закладкі лесанасенных плантацый першага парадку з нашчадкаў плюсавых дрэў.

    Адначасова з працай па селекцыйнай інвентарызацыі лясоў і стварэннем насенных плантацый пачалася закладка выпрабавальных культур. У 1993 годзе пачаўся пераход ляснога насенняводства на элітную аснову. Спатрэбілася рашэнне комплексу арганізацыйных і навукова-тэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне сістэмы селекцыйна-насенняводчай службы. Узначаліць гэту сістэму быў прызваны Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр (РЛССЦ), створаны ў адпаведнасці з загадам міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 1997 № 9 «Аб перайменаванні лесанасеннай станцыі ў Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Са стварэннем РЛССЦ была праведзена рэарганізацыя сістэмы насеннага кантролю, ўдасканалена схема арганізацыі і кіравання лясным насенняводствам, укаранёны сучаснае абсталяванне і тэхналогія нарыхтоўкі, перапрацоўкі і захоўвання насення хвойных парод.

    15.12.2020 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў