Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Акцыя «Захавай сімвал свята»

Акцыя «Захавай сімвал свята» ўжо трэці год запар традыцыйна стартуе ў дзень адкрыцця ёлачных базараў - 22 снежня. Яна пройдзе ва ўсіх населеных пунктах Беларусі з колькасцю насельніцтва звыш 30 тысяч чалавек.

Напярэдадні зімовых святаў лясгасы і Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр (РЛССЦ) прапануюць беларусам набыць навагоднія дрэвы ў кантэйнерах, захаваць іх да вясны і высадзіць іх у найбліжэйшым лясніцтве падчас акцыі «Тыдзень лесу», які традыцыйна праходзіць у красавіку. Пры гэтым кожнаму пакупніку будзе ўручана памятка па доглядзе за навагоднім дрэвам.

Нагадаем, што елі, хвоі і калядны дэкор можна будзе набыць па адрасе г. Мінск, вул. Прытыцкага, 146 і Мінскі раён, Р-1, 17 км, 3, раён в. Ваўкавічы.

14.12.2020 Крыніца:

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў