У ходзе візіту спецыялісты азнаёміліся з арганізацыяй працы чатырох надлясніцтваў, ляснога гадавальніка па вырошчванні пасадкавага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай Suwalki, цэха па перапрацоўцы лесанасеннай сыравіны хвойных парод, халадзільных камер па захоўванні насення лясных раслін, цэха па падрыхтоўцы да закладкі на доўгае захоўванне жалудоў дуба чарэшчатага. Акрамя вытворчых плошчаў і памяшканняў, належная ўвага была ўдзелена адміністрацыйнай сістэме кіравання надлясніцтваў і лясніцтваў, ўмовах працы.
Насычаная, практыкаарыентаваная і ўсебаковая праграма візіту дазволіла дэталёва вывучыць структуру арганізацыі лясной гаспадаркі Рэспублікі Польшча, азнаёміцца з асноўнымі аспектамі яе асаблівасці, і запазычыць шмат новых тэхнічных і тэхналагічных момантаў, ўкараненне якіх у лясной гаспадарцы Рэспублікі Беларусь, дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць лесаводства, у пэўнай меры знізіць фінансавыя выдаткі і ў цэлым станоўча адаб'ецца на якасці айчынных лясоў.