Мэта мерапрыемства - захаванне і прымнажэнне лясоў рэспублікі, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У гэтым годзе мерапрыемства прысвячаецца Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Упершыню ў рамках падрыхтоўкі да правядзення акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі прапаноўвае беларусам стаць аўтарамі дэвізу мерапрыемства. Асноўныя патрабаванні да слогана - ён павінен быць ёмістым і адлюстроўваць тэматычную накіраванасць акцыі. Паўдзельнічаць у конкурсе можа кожны жадаючы. Для гэтага да 6 сакавіка ўключна неабходна накіраваць свае прапановы на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. У лісце таксама неабходна ўказаць кантакты адпраўшчыка (мабільны тэлефон). Пасля заканчэння тэрміну прыёму дэвізаў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні акцыі апрацуе дасланыя варыянты, лепшы з якіх стане афіцыйным дэвізам мерапрыемства і будзе размешчаны на рэкламнай і сувенірнай прадукцыі. Аўтар лепшага дэвізу, у сваю чаргу, атрымае ад арганізатараў акцыі памятны сувенір.