Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Шышкі на паліва

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Шышкі, з якіх ужо дасталі насенне, у Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры не адходы вытворчасці, а каштоўны паліўны рэсурс. Кацельня на гэтай сыравіне ацяпляе адміністрацыйны корпус, а таксама вытворчыя цэхі і цяпліцы цэнтра ўвесь ацяпляльны сезон.

    Каб у РЛССЦ было цёпла, досыць загрузіць у звычайны пеллетный кацел шэсць кубаметраў шышак — гэтага аб'ёму паліва хопіць на трое сутак працы. Магутнасць катла - 250 кілават.

    Адходы ад перапрацоўкі шышак, якая доўжыцца ў РЛССЦ амаль круглы год, выкарыстоўваюцца не толькі для ўласнага ацяплення, але і пастаўляюцца на экспарт. Так, дзве фуры з паліўнымі шышкамі адпраўляюць у Еўропу штогод.

    А вось у лесасеменным комплексе Івацэвіцкага лясгаса кацёл працуе на дровах. Але тут шышкi таксама не выкідваюць, а пастаўляюць на мясцовыя кацельні ЖКГ.

    Дарэчы, новы лесасемянны комплекс у Шчомысліцы таксама будзе абсталяваны катламі, дзе ў якасці паліва будуць выкарыстаныя адпрацаваныя шышкi.

    Матэрыял на сайце «Беларускай лясной газеты»

    29.12.2018 Крыніца: Беларуская лясная газета

    Галерэя малюнкаў

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў