Новы комплекс размешчаны побач з рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтрам. З усімі плантацыямі і гадавальнікамі ён займае плошчу 20 гектараў. Лесасемянны цэнтр складаецца з 6 цяпліц, 9 палёў дарашчвання, пасяўных і школьных аддзяленняў гадавальніка, лесанасенных плантацый. Тут будзе працаваць лінія ўпакоўкі сеянцоў раслін, размесціцца глебавая лабараторыя, а таксама халадзільныя камеры для захоўвання сеянцоў.
— На аб'екце выкарыстоўваецца абсталяванне, вырабленае ў Беларусі, а таксама ў Германіі, Італіі, Францыі, Ізраілі, Швецыі, Фінляндыі і іншых краінах. У год тут будуць вырошчваць да 6 млн сеянцаў хвоі і елі з ЗКС. Сёння гэта самы вялікі аб'ём пасадачнага матэрыялу сярод усіх комплексаў, якія будуюцца, — паведамілі ў Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры.
Адрозненне гэтага цэнтра ад пяці астатніх праектаў па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з ЗКС у тым, што тут з'явяцца цяпліцы з інавацыйнай сістэмай штучнага туману і будзе функцыянаваць кампутарная сістэма падкормкі раслін. Тут таксама будзе створана калекцыя гаспадарча каштоўных формаў драўняных раслін і генетычна палепшаная лесанасенная плантацыя елкі еўрапейскай.
Будаўніцтва цэнтра завершана на 85-90%. Зараз вядзецца ўнутранае аздабленне будынкаў, ідзе пастаўка тэхналагічнага абсталявання, добраўпарадкаванне і пусканаладачныя работы.У новым лесасеменным цэнтры будзе створана каля 20 новых працоўных месцаў. А для замацавання спецыялістаў будуецца пяцікватэрны дом у аграгарадку Шчомысліца.