Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Віталь Дрожжа прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Беларусі

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Віталя Дрожжу міністрам лясной гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

    Віталь Аляксандравіч Дрожжа нарадзіўся ў 1978 годзе ў г. п. Карэлічы Гродзенскай вобласці. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, у 2011 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

    Працоўную дзейнасць Віталь Дрожжа пачынаў у Лагойскім лясгасе на пасадзе рабочага. У 2000-2001 гадах служыў у органах унутраных спраў. У 2001-2006 гадах - ляснічы Чырвона-Швабскага лясніцтва Лагойскага лясгаса. У 2006-2008 гадах - галоўны інспектар аддзела кантрольна-рэвізійнай працы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. З 2008 па 2013 год кіраваў Бабруйскім лясгасам.

    З 2013 года да гэтага часу працаваў на пасадзе генеральнага дырэктара дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры".

    05.04.2018 Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў